ЧАКАЕМ АСНОЎНАГА РАЎНДУ Беларускія спартоўцы паспяхова пераадолелі кваліфікацыйны бар'ер у першы дзень юніёрскага чэмпіянату свету па фігурным катанні, што прымае сталічная "Менск-арэна". У мужчынскім адзіночным катанні Павел Ігнаценка заняў 9-ы радок і ўвайшоў у лік 14 фігурыстаў, якія прайшлі ў асноўную стадыю. Таксама ў асноўным раўндзе выступяць: наш танцавальны дуэт Вікторыя Кавалёва / Юрый Бяляеў, а ў спаборніцтвах спартовых параў мы пабачым тандэм Марыя Палякова / Міхаіл Фомічаў. belsat.eu