Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Прымусіць трымаць слова

Спачатку -- свабоду людзям, затым -- стол перамоваў. Еўразвяз не будзе весці гандаль палітвязнямі з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта сёння ў час прэсавай канферэнцыі заявіла амбасадар Аб'яднанай Еўропы Майра Муора, падсумоўваючы вынікі сваёй учорашняй сустрэчы з кіраўніком Беларусі. Пры гэтым яна адзначыла, што ўпэўненая ў хуткім вызваленні ўсіх палітычных зняволеных. Свабоду Бяляцкаму, Аўтуховічу, Саннікаву ды дзясятку іншых палітвязняў -- неўзабаве гэтыя заклікі страцяць сваю актуальнасць. Гэтак амбасадар Еўразвязу падсумоўвае вынікі ўчорашняй сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. МАЙРА МУОРА, АМБАСАДАР ЕЎРАЗВЯЗУ Ў БЕЛАРУСІ: "У нас ёсць спіс людзей, якіх мы лічым палітычнымі зняволенымі ды вызвалення якіх мы хочам. Гэта падзеі 19 снежня і вакол іх. Улады ведаюць гэтых людзей". Падставы для асцярожнага аптымізму з'явіліся пасля вызвалення шэрагу асуджаных у справе 19 снежня. Як цвердзяць незалежныя эксперты, на саступкі Захаду афіцыйны Менск у чаканні крэдытаў ад МВФ ісці папросту вымушаны -- як глыбокім унутраным эканамічным крызісам, гэтак і вонкавым ціскам. Беларуская ж апазіцыя гэткую сітуацыю павінна выкарыстаць напоўніцу. ЮРЫЙ ЧАВУСАЎ, ПАЛІТОЛАГ: "Задача апазіцыі, групы перамоўнікаў -- пры дапамозе гэтага вонкавага ўплыву прымусіць Лукашэнку да ўнутрыбеларускага дыялогу". Еўразвяз дэкларуе гатоўнасць да супрацы найперш у эканоміцы, экалогіі ды іншых гуманітарных сферах жыцця Беларусі. Што ж да палітычных зменаў -- пра гэта мае парупіцца найперш апазіцыя. ЮРЫЙ ЧАВУСАЎ <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]