Шмат хто з прадстаўнікоў беларускай апазіцыі ды экспертнай супольнасці крытыкаваў візавыя санкцыі: адны за мяккасць, іншыя --за неэфектыўнасць. Апошнія дзеянні ўладаў Беларусі пераконваюць: нават гэтыя абмежаванні балюча б'юць па атачэнні Аляксандра Лукашэнкі. Учора Менску ўдалося раскалоць адзінства чальцоў Еўразвязу і дамагчыся неўключэння імя алігарха Юрыя Чыжа ў дадатковы "чорны спіс". Аднак у Бруселі запэўніваюць: бліжэйшым часам санкцыі будуць мацнейшыя. belsat.eu