Палітык падкрэслівае, што не варта «нервова рэагаваць» на «чарговы дыпламатычны канфлікт» паміж Менскам і Брусэлем. «Сутнасць канфлікту не ў нейкіх аб'ектыўных прычынах, што склаліся ў стасунках паміж Еўразвязам і Беларуссю, -- гаворыць Уладзімір Някляеў. -- Прычына і сутнасць канфлікту мае імя -- Аляксандр Лукашэнка».