Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі сцвярджае, што знішчэнне ўсіх свінняў у Навагрудскім і Карэліцкім раёнах Гарадзеншчыны адбылося ў межах ветэрынарных вучэнняў. Незалежныя медыі дапускаюць, што за гэтым можа хавацца спроба прыхаваць выбух афрыканскай свіной чумы. Такія звесткі не могуць не непакоіць Расею, з якою нашая краіна ўваходзіць у пазбаўлены межаў, а значыць і кантролю Мытны саюз. Жудасны факт пракаментаваў "Аб'ектыву" прадстаўнік расейскай федэральнай службы ветэрынарнага нагляду. belsat.eu