Цягам некалькіх дзён Беларусь пакінуць амбасадары ўсіх краінаў Еўразвязу. Гэта беспрэцэдэнтны крок у гісторыі адносінаў Беларусі ды Старога Кантыненту. Шэраг дыпламатычных прадстаўніцтваў запэўніваюць, што гэта не паўплывае на іх працу, у прыватнасці, на выдаванне візаў. А вось на сітуацыі ўладаў канфлікт на лініі Менск--Брусель адаб'ецца вельмі моцна. belsat.eu