Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каго слухаецца долар?

Чарговы эканамічны цуд па-беларуску. На ўсім свеце долар актыўна ўмацоўвае пазіцыі, у Беларусі ж ён, наадварот, слабее. Сёння некаторыя абменнікі прапаноўвалі за амерыканскую валютную адзінку ўжо 7000 --7100 рублёў. АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: "Гэта адбываецца з-за таго, што Нацыянальны банк уплывае усё-ткі на рынак, але ён уплывае сваім спецыфічным адміністратыўным рэсурсам, які, на жаль, на цяперашні момант экспертам недасяжны". Але можна вызначыць, у чыіх руках застаецца рычаг кіравання гэтым рэсурсам. Літаральна ўчора Аляксандр Лукашэнка параіў "паклапаціцца, каб курс рэзка не ўпаў". І сёння падзенне долара склала ўсяго 20 пунктаў супраць учорашніх 430. Аднак аднаго рэзкага паніжэння курсу хапіла, каб людзі перасталі актыўна здаваць валюту ў абменныя пункты. МЕНЧУКІ: "Я думаю, што трэба пакуль прытрымаць". "Больш выгадна трымаць пры сабе, я думаю". "Ні набывала, ні прадавала". Рынкавы курс, як і абяцалі ўлады, набліжаецца да курсу афіцыйнага. І значна больш імкліва, чым заяўляў урад раней. Эксперты лічаць прымусовае ды такое хуткае збліжэнне памылкаю. АНТОН БОЛТАЧКА, ЭКАНАМІСТ: "Фактараў, каб зблізіць два курсы, няма. Але яго наблізяць, сыходзячы з адміністратыўнага рэсурсу, але пры гэтым мы атрымаем два курсы, практычна -- той, што вызначаецца Нацбанкам, і з'явіцца які-небудзь трэці курс, на "пракаповічы", напрыклад". І ён будзе больш рэальны, дадае эканаміст. Паслугамі чорнага рынку па-ранейшаму вымушаныя карыстацца прадпрымальнікі. Паводле іх, набыць дастатковую <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]