"Гэта захады надзвычайныя, калі амбасадары мусяць пакідаць краіну знаходжання, гэта ўжо дыпламатычная вайна. Наколькі далёка яна зойдзе -- гэта вялікае пытанне, пакуль што ідзе "змаганне нерваў", -- гаворыць Аляксандр Класкоўскі. -- Беларускі бок спадзяецца, што Еўропа не здольная пайсці на шырокія эканамічныя санкцыі і трымае ў галаве такі варыянт, як падтрыманне Масквы: і матэрыяльнае, і маральнае". Аднак такую пазіцыю палітолаг лічыць недальнабачнаю, бо без "заходняга вектару" афіцыйны Менск трапляе ў яшчэ большую залежнасць ад Крамля.