Сучаснае незалежнае мастацтва ў Беларусі. Чарговыя дыскусіі ды спрэчкі вакол гэтай тэмы адкрылі праект і выстава «Радыус нуля. Анталогія арт-нулявых», якая гэтымі днямі праходзіць у Менску. Дарэчы, гэта першая такога кшталту ініцыятыва ў нашай краіне. І месца для яе рэалізацыі арганізатары выбралі незвычайнае. Звычайна такія прадметы і месцы мала асацыююцца з мастацкаю творчасцю. Інакш сітуацыя выглядае ў выпадку старога цэху менскага заводу «Гарызонт».