Край блакітных рэкаў і азёраў сёння застаецца гэтакім, бадай, толькі ў турыстычных буклетах. Калі ж верыць сацыёлагам ды ўласным вачам, нашая бацькаўшчына даўно ператварылася ў край сініх спітых твараў. Чарка ды шкварка -- стандарт жыцця, прапанаваны беларусам нязменным кіраўніком краіны, дае свае вынікі. Статыстыка няўмольная: з 1994 г. спажыванне алкаголю ў «сінявокай» з 6,4 л скочыла больш як удвая.