З сённяшняга дня стаўка рэфінансавання знізілася адразу на 5 адсоткавых пунктаў. Нацыянальны банк тлумачыць гэты крок стабілізацыяй на фінансавым рынку і ўзмацненнем беларускага рубля. Эксперты ж гавораць пра кароткатэрміновую тэндэнцыю і падкрэсліваюць, што хуткая пасяўная кампанія будзе сапраўдным экзаменам для беларускага рубля. Стаўка рэфінансавання знізілася ўжо другі раз з пачатку года. Цяпер яна складае 38 %. Перадусім, тлумачаць у Нацбанку, гэта стала мажліва дзякуючы стабілізацыі на фінансавым рынку. Аднак далёка не ўсе падзяляюць гэты аптымізм.