Магчымасць увядзення эканамічных санкцыяў супраць Беларусі варта ўлічваць латвійскім бізнесоўцам. Такую перасцярогу агучыў сёння дзяржсакратар Міністэрства замежных справаў Латвіі Андрыс Тэйкманіс. Ён падкрэсліў, што Рыга выступае супраць ціску на афіцыйны Менск. І акурат сёння пачынае дзеяць малы памежны рух паміж Беларуссю і Латвіяй. Чаму менавіта з гэтай еўрапейскаю краінаю дамовіцца атрымалася, а жыхары беларускага памежжа з Польшчаю і Літвою ўсцяж чакаюць? З самай раніцы ў беларускім кансулаце ў Даўгаўпілсе чарга. Сёння жыхары беларуска-латвійскага памежжа маюць атрымаць першыя дазволы на бязвізавае наведванне суседняй краіны.