Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Рэвалюцыя не адбылася

Гадзіну таму завершылася першая пасля перапынку акцыя "Рэвалюцыі праз сацыяльную сетку". Маўклівы пратэст меўся ахапіць ўсю Беларусь, але значнай колькасці ўдзельнікаў не сабраў. Пару сотняў у сталіцы, у рэгіёнах -- адзінкі. УДЗЕЛЬНІКІ АКЦЫІ: "Апошнім часам у акцыях больш бяруць удзел міліцыя і журналісты. Народ неяк не зусім саспеў, бо ў асноўным няма ніякіх патрабаванняў і няма ніякіх лідараў, якіх бы народ бачыў і рабіў бы нейкія для сябе высновы". "Калі б хтосьці з лідараў узяў гэта на сваё ўзбраенне, магчыма, тады б акцыі прынялі іншы характар. А так гэта проста шпацыр". Хаця апладысменты і не былі абавязковыя, менавіта яны дапамаглі аб'яднацца тым, хто прыйшоў на сталічны праспект Незалежнасці. Міліцыя не ўмешвалася, нягледзячы на тое, што менавіта праваахоўнікі ды спецслужбоўцы падрыхтаваліся да першай пасля вакацыяў акцыі маўклівага пратэсту найбольш грунтоўна. Двары дамоў уздоўж праспекту запоўнілі аўтобусы з людзьмі ў цывільным. Міліцыянты і групы мужчынаў з навушнікамі патрулявалі праспект. Усіх мінакоў здымалі некалькі відэааператараў. Прысутнічалі працаўнікі Генеральнай пракуратуры і высокія чыны сталічнай міліцыі. За хадою сённяшняй акцыі пратэсту мелі назіраць таксама прадстаўнікі Еўразвязу. У рэгіёнах на акцыю выйшлі адзінкі. Але без затрыманняў не абышлося. У Гомлі забралі грамадскага актывіста Кастуся Жукоўскага. Вольга Кляўчэня, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]