Ці ёсць у Беларусі прыцягальны турыстычны брэнд? БуслЫ, зубрЫ ды васількі ёсць і ў нашых суседзяў, а таму і не вабяць у нашую краіну натоўпаў турыстаў. Кампанія «Будзьма беларусамі!» сцвярджае, што зацікавіць гасцей зможа беларускі... цмок. Першы адмысловы тур у Краіну цмокаў прайшоў у сталічнай галерэі «Ў». Трапіць у Краіну Цмокаў, як і ў любую іншую, можна толькі праз пашпартны кантроль.