Сацыяльныя крамы для малазабяспечаных грамадзянаў у нашай краіне з'явіліся летась -- падчас эканамічнага крызісу. З таго часу эканамічная сітуацыя практычна не палепшылася, аднак улады вырашылі, што дапамогу пенсіянерам, інвалідам і ветэранам трэба абмежаваць. Магілёў -- айчынны піянер сацыяльных крамаў. Першую з іх тут адчынілі яшчэ ўлетку мінулага года -- у самы пік эканамічнага крызісу. Сёння падтрымліваць сваіх малазабяспечаных пакупнікоў спрабуе і крама ў спальным раёне «Спадарожнік» пры мясцовым Доме ветэранаў. Зрэшты, днямі дапамогу абмежавалі. Як запэўнівае адміністрацыя крамы, таксама клапоцячыся пра сваіх пакупнікоў.