Працягвае дзеяць часовая забарона на ўвоз айчынных мяса-малочных прадуктаў ва Украіну. Калі яе знімуць? Залежыць ад чыноўнікаў у Менску, кажуць у нашых суседзяў. Тым часам беларускія прадпрыемствы мусяць тэрмінова шукаць выйсце, каб кампенсаваць страты ад згубленага ўкраінскага рынку. Беларуская свініна небяспечная для здароўя -- сцвярджаюць ва Украіне. Больш за тое, адмыслоўцы ўдакладняюць, што мяса не адпавядае нормам ужо даўно.