Намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Тозік ведае, як скараціць чэргі ў паліклініках. Не праз якасную медычную дапамогу і вылечванне пацыентаў, а праз пабор з хворых людзей платы за ўваход у медычную ўстанову. І гэта не адзіная свежая ідэя ўрадоўца ў медычнай галіне. Візіт у беларускую паліклініку немагчыма ўявіць без доўгага чакання ў чарзе. На сотню пацыентаў -- адзін доктар, які паспявае толькі запісаць вынікі хуткага агляду ў гісторыі хваробы. І хворыя ўсё ідуць ды ідуць... А што, калі браць з іх грошы за ўваход? Анатоль Тозік агучыў пакуль што сімвалічную суму -- 5 тысячаў. Нібыта няшмат, але ад прыбытку галава не баліць.