ЛІЦЭНЗАВАННЕ ПАД ПЫТАННЕМ? Футбольным клубам бабруйскай «Белшыне» і мазырскай «Славіі» адмовілі ў выдачы ліцэнзіі. Пра гэта стала вядома сёння падчас паседжання ліцэнзійнага камітэту Беларускай федэрацыі футболу. Прычына -- невыкананне фінансавых крытэрыяў. У адпаведнасці з рэгламентам вышэйназваныя каманды маюць права цягам трох дзён падаць апеляцыю ў футбольны арбітраж. На леташнім чэмпіянаце краіны «Белшына» заняла 5-е месца, а «Славія» перамагла на турніры ў першай лізе і атрымала пуцёўку ў элітны дывізіён. Пакуль у вышцы значацца 11 камандаў. Нагадаю, што «Партызан» не дапусцілі да ўдзелу ў звязку з адсутнасцю фінансавання. belsat.eu