Калі ў вас няма магчымасці зняць самім кіно, арганізатары зробяць гэта -- бясплатна. Чацвёрты фэст альтэрнатыўнага малабюджэтнага кіно «КінаVaрка» шукае талентаў! Патрабуецца толькі добрая ідэя. Арганізатары робяць стаўкі на беларускую мову і кіно «на злобу дня», прысвечанае медыям ды іх уплыву на грамадства. Ці альтэрнатыўны фэст зможа разварушыць скасцянелую нацыянальную кінаіндустрыю? Кіно ідзе ў народ!.. Альтэрнатыўны фэст "КінаVarka" прапаноўвае кожнаму ўнікальную магчымасць -- зняць кіно вашай мары!