Новы крэдыт -- новыя ўмовы. Міжнародны валютны фонд спачатку акрэслівае патрабаванні і толькі потым будзе размаўляць пра магчымы аб'ём магчымага крэдыту. І мяч цяпер на полі ўладаў Беларусі -- яны мусяць вызначыцца з неабходнай эканамічнаю палітыкаю і даказаць, што будуць цалкам яе прытрымлівацца. Ці будуць грошы ад міжнароднай супольнасці ды ці патрэбныя яны нам? Размовы пра лібералізацыю і рэформы ідуць на дзяржаўным узроўні да першага буйнога крэдыту, які дазваляе адкласці перамены на потым. Даўжніка, які толькі абяцае пачаць працаваць і аднойчы аддаць усе-ўсе пазыкі, крэдыторы не любяць, але часам спрабуюць выправіць і ўкладаюць у гэта свае сілы ды час.