Забег на 50 м прайшоў у Кінгстане (Ямайка). На старце 27-гадовы прынц паказаў бегуну ў іншы бок, і калі той павярнуўся, нечакана стартаваў. Юсэйн Болт амаль адразу пабег за ім, ледзь стрымліваючы смех, аднак фінішаваў другім. Пасля забегу Болт запатрабаваў рэваншу на Алімпійскіх гульнях у Лондане, аднак прынц ветліва адмовіўся.