Фабрыка дыпломаў, а не інтэлектуальны асяродак. Універсітэт у нашай краіне перастаў быць сапраўднаю alma mater. Гэтак мяркуюць аўтары кнігі "Універсітэт: дыскусія пра падмуркі". Ці сапраўды ў вышэйшых навучальных установах няма месца для свабоды думкі? І калі вучэнне -- святло, то ці ёсць хоць бы прамень надзеі? У Беларусі няма Універсітэту. Гэтак гучыць сумная выснова аўтараў кнігі ды стваральнікаў беларускай філасофскай прасторы.