Сяргею Каваленку прапанавалі спыніць галадоўку пад медычным наглядам. Сёння палітзняволенага агледзелі цывільныя дактары менскай 9-й клінікі. Цяпер Сяргей важыць толькі 55 кілаграмаў, але спыніць галадаванне адмовіўся, і яго вярнулі ў следчы ізалятар. Родным пра стан галадоўніка нічога не паведамілі. Сёння ж яго наведаў адвакат, але святара, што спадзяваўся адгаварыць асуджанага ад галадоўкі, адміністрацыя ізалятару не пусціла.