І калі большасць беларусаў жыве ад заробку да заробку, то краіна, падобна, жыве ад пазыкі да пазыкі. Толькі летась вонкавая пазыка Беларусі павялічылася на 20 %. Калі ж раскласці дзяржаўны доўг на ўсіх беларусаў, то кожны з нас вінаваты 3595 долараў. І гэта не мяжа, бо згодна з нават самымі аптымістычнымі прагнозамі, дзяржаўны доўг працягне расці. Больш за 34 млрд долараў вінная нашая краіна замежным крэдыторам, падлічылі ў Нацыянальным банку. У тройку галоўных фінансістаў Беларусі ўваходзяць Расея, Міжнародны валютны фонд і Кітай. Агулам вонкавая запазычанасць нашай краіны перавысіла 60 % ВУП.