«Апошнія падзеі -- дыпламатычны скандал, нявырашанасць пытання з палітвязнямі -- прыводзяць да таго, што з надзеямі аб атрыманні крэдыту можна развітацца» - заявіў палітолаг у інтэрв'ю тэлеканалу „Белсат". Паводле Віктара Чарнова, менавіта знешнепалітычны фактар адыгрывае галоўную ролю ў налажванні нармальных эканамічных адносінаў Беларусі з патэнцыйнымі інвестарамі.