Яны сталі вядомыя, спяваючы песні "Бітлз", Барыса Грабеншчыкова і Віктара Цоя на сваёй роднай мове. "Буранаўскія бабулі" з Удмуртыі паедуць як прадстаўніцы Расеі на конкурс песні "Еўрабачанне", што пройдзе ў траўні ў Баку. Спявачкам 70 гадоў, і выконваюць яны песні так, як калісьці іхныя маткі ды бабулі. Кампазіцыю, якая прагучыць на міжнародным конкурсе, можна паслухаць ужо цяпер.