Аднак, як вядома, за ўсё трэба плаціць. У тым ліку і за дадатковыя святочныя дні. Заўтра не працуем -- аднак, згодна з указам кіраўніка краіны № 119, у нядзелю мусім дадатковы выходны адпрацаваць. Як сустрэлі такую ініцыятыву ўладаў грамадзяне? Перанос працоўнага дня на іншую дату -- справа ў нашай краіне звыклая. Зрэшты, сёлета адпрацоўка паслясвяточнага 9 сакавіка напачатку планавалася на суботу 17 сакавіка. Улады, аднак, перадумалі ды зрабілі працоўнаю гэтую нядзелю. Адказнасць жа пераклалі на працадаўцаў.