Для некаторых беларускіх жанчын сённяшняе свята не такое радаснае, як для іншых. Найперш таму, што адзначаюць яны яго без самых блізкіх людзей. Маці, жонкі, нявесты, сёстры, дочкі палітвязняў. Яны ў гэты дзень чакаюць віншаванняў ці проста некалькіх словаў з-за кратаў. Аднак, насуперак усім цяжкасцям, яны стараліся не губляць святочнага настрою. Як атрымалася? Атрымаць жывыя кветкі на восьмага сакавіка -- мара хіба кожнай беларускай жанчыны. Аднак некаторыя з іх вымушаныя цешыцца вось такімі падарункамі. Гэтак, як жонка былога кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча.