Стваральніку беларускага войска, першаму міністру абароны незалежнай Беларусі Паўлу Казлоўскаму споўнілася 70 гадоў. Выбітны вайсковец зрабіў не толькі бліскучую кар'еру -- ад лейтэнанта да генерал-палкоўніка, але і прысвяціў значную частку свайго жыцця развязанню галоўных праблемаў беларускай арміі. І цяпер перажывае за яе стан ды выступае супраць уцягвання Узброеных сілаў у палітычныя авантуры.