Дыпламатычны канфлікт з Беларуссю не будзе абмяркоўвацца на сесіі Еўрапарламенту, што распачнецца ў найбліжэйшы панядзелак. Брусель хоча даць Менску час на роздум, заяўляе намеснік старшыні Еўрапарламенту Яцэк Пратасевіч. Калі ж прагрэсу ў дачыненнях не будзе, то эканамічныя санкцыі супраць Беларусі могуць быць уведзеныя нават напрыканцы сакавіка. Дэпутаты ўжо распрацавалі праект рэзалюцыі, якая заклікае міністраў замежных справаў Еўразвязу да рашучых дзеянняў у дачыненні кіраўніцтва Беларусі ды бізнесоўцаў, якія падтрымліваюць рэжым.