«СРЭБРА» АСТАПЧУК Навіны спорту працягваюць выданне, добры вечар. Першы медаль з'явіўся ў беларускай скарбонцы на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, што праходзіць у турэцкім Стамбуле. У штурханні ядра Надзея Астапчук стала ўладальніцаю срэбнай узнагароды. У пятай спробе яна паказала свой найлепшы вынік, 20 метраў 42 сантыметры. Перамога тут дасталАся ейнай асноўнай канкурэнтцы ВЭлеры Э?дамз -- вынік гэтай спартоўкі з Новай Зеландыі 20 метраў 54 сантыметры. belsat.eu