Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Класкоўскі: Ці ёсць будучыня ў маўклівых пратэстаў

Пра тое, чаму на акцыі маўклівага пратэсту прыходзіць меней людзей, разважае палітолаг Аляксандр Класкоўскі. «Маўклівыя акцыі ў першапачатковым выглядзе былі незавершаныя ў ідэйным плане. Была незвычайная форма і яна дамінавала, а дзеля чаго выходзілі людзі -- не зразумела. Хутчэй, яны дражнілі ўлады, але, як паказвае досвед вызвалення палітвязняў, на ўлады трэба ціснуць, а каб ціснуць, трэба выразна артыкуляваць патрабаванні, лозунгі», -- мяркуе эксперт. На думку аналітыка, існуюць дзве процілеглыя тэндэнцыі. З аднаго боку, пагаршаецца сацыяльна-эканамічная сітуацыя, і глеба для такіх вулічных пратэстаў робіцца больш спрыяльнаю. З іншага -- улада ўжо адпрацавала свой рэпрэсіўны арсенал. «Цяпер такая фаза, што беларусы заклапочаныя самавыжываннем: яны думаюць, як перафарматаваць бюджэт, як зрабіць на зіму прыпасы. Яшчэ не тая сітуацыя, калі выбух гневу», -- заўважае Класкоўскі. У гэтую сераду, 21 верасня, аднавілі сваю працу сеткавыя рэвалюцыянеры. Некалькі сотняў людзей сабраліся ў цэнтры сталіцы -- і няшмат у рэгіёнах. Падобныя акцыі праводзіліся ў краіне з 8 чэрвеня да 27 ліпеня штосераду на знак пратэсту супраць палітыкі ўладаў. Першыя былі шматлюдныя, затым актыўнасць удзельнікаў пайшла на спад. Аднак ёсць і спрыяльны чыннік: улады зноў спрабуюць заляцацца да Еўропы. Учорашняя акцыя прайшла без затрыманняў. «Пытанне толькі ў тым, ці здолеюць арганізатары гэтым кантэкстам скарыстацца», -- мяркуе Класкоўскі. Ён таксама дадаў: «Страчаны эфект навізны. Улетку гэта было <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]