belsat.eu „Праз 10-20 гадоў тут будзе процьма кітайцаў. Іх будзе вельмі шмат. Яны запалоняць усю нашую зямлю. Нашыя дзеці і ўнукі ўжо будуць дзяліць нашую зямлю, спрадвечна беларускую, з кітайцамі, - падзялілася сваімі апасеннямі з журналістамі жыхарка адной з навакольных вёсак. - Мяне гэта абурае да глыбіні душы, бо не запыталі народ, ці народ пагодзіцца з тым, каб тут будаваліся індустрыяльныя паркі, няважна якой рэспублікі -- кітайскай ці югаслаўскай".