Пакуль паміж Менскам і Бруселем працягваюцца дыпламатычныя войны, вясновы еўрапейскі настрой прывезлі ў беларускую сталіцу... украінскія музыкі. Лідар рок-гурта «Акіян Эльзы» Святаслаў Вакарчук прэзентаваў на сцэне Палацу Рэспублікі свой новы праект «Брусель». Музыка з радасцю адзначыў, што Менск стаўся першым горадам у гастрольным туры «Бруселю».