Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сяргей Румас пра крэдыт МВФ

Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Вашынгтон не толькі для ўдзельлу ў штогадовым сходзе МВФ, але і з мэтаю правесці перамова па ацэнцы макраэканамічнай сітуацыі ў Беларусі. "З тлумачэннямі аб захадах, якія прымаюць урад і Нацбанк для стабілізацыі сітуацыі", - паведаміў 21 верасня журналістам віцэ-прэм'ер Сяргей Румас. Паводле яго слоў, пры абмеркаванні новай праграмы супрацоўніцтва з МВФ шмат у чым перашкодаю была адсутнасць зразумелага курсаўтварэння, што не дазваляла Беларусі пачаць паўнавартасныя перамовы. З адкрыццём другой сесіі на біржы гэтая праблема "ў большай ступени" здымаецца, МВФ станоўча ацэньвае крокі па ліквідацыі множнасці курсаў, сказаў Румас. Ён адзначыў, што сума запрошваемага крэдыту пакуль не можа быць названая. "Асноўным для нас з'яўляецца праграма і што ў ёй будзе запісана. Гэта прадмет сур'ёзных і доўгіх перамоваў. А сумы называюцца розныя: мы можам прэтэндаваць на фінансаванне ад 3 да 7 млрд. долараў", - удакладніў віцэ-прэм'ер. Чарговая місія МВФ мае прыехаць у Беларусь 5 кастрычніка. belsat.eu
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]