Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Сялянка - гэта мэнэджэр

Наступны матэрыял, думаю, найперш зацікавіць нашых... даярак, якія, паводле ўладаў, зарабляюць нейкія проста шалёныя грошы. 100 гадоў адзначае Прафсаюз фермерак Бельгіі, які аб'ядноўвае каля 10 тыс. жанчын -- дырэктарак сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Сёння іх ужо ніхто не называе сялянкамі. Яны -- эфектыўныя менеджары, якія валодаюць самаю сучаснаю тэхнікаю, жывуць на ўласных вілах і маюць па некалькі аўтамабіляў. З'езды пад дэвізам «Адна за ўсіх, і ўсе за адну» прафсаюз фермерак Бельгіі ладзіць штогод. На сёлетні юбілейны фермеркі з усёй краіны з'ехаліся абмеркаваць свае праблемы. Дый проста, як кажуць, патусавацца. Дарэчы, гледзячы на гэтых элегантных жанчын, цяжка ўявіць сабе, што ўсе яны звычайныя сялянкі. І, як сведчаць у прафсаюзе, прыярытэты ў гэтых жанчын таксама змяніліся.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]