Чыстае паветра важнейшае за камфортную язду ўласным аўтам па горадзе -- прынамсі на адзін дзень. Сёння ў Еўропе праходзіць дзень без аўтамабіля. Мэта акцыі -- прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемаў экалогіі ды пераканаць кіроўцаў радзей ездзіць прыватным транспартам. Якім чынам адзначылі гэты дзень беларусы? Бегчы за аўтобусам -- для кагосьці звычайная справа. Некаторыя ж перасядаюць у грамадскі транспарт толькі раз на год -- у дзень без аўтамабіля. Большасць пра такі дзень ведае, аднак шмат хто не ўдзельнічае. Прычыны розныя. АЎТААМАТАРЫ: "У мяне дзіця, а перасоўвацца па горадзе з дзіцем без аўтамабіля цяжка". "У нас дарога перакрытая, мы і на аўце ледзь у час прыязджаем. А так ідэю мы падтрымліваем". Гарадзенец Іван Найдзёнаў апраўданняў не прыдумляе. Свой аўтамабіль любіць, але і на ровар час ад часу сядае з задавальненнем -- і для здароўя, і для прыроды карысна. Стэрэатыпнае мысленне -- наагул не для яго. ІВАН НАЙДЗЁНАЎ, АЎТААМАТАР, РАВАРЫСТ: "Так, можна сказаць, што адзін дзень нічога не вырашыць, паеду я ці не, але трэба паказаць сваё стаўленне -- што мы не абыякавыя да экалогіі, да зямлі". Падобнае стаўленне рэшты кіроўцаў магло б выратаваць сітуацыю. З кожным годам паказнікі чысціні паветра ўсё горшаюць. Асноўныя забруджвальнікі -- зусім не прадпрыемствы, як прынята думаць. АЛЕГ СОЗІНАЎ, КАНДЫДАТ БІЯЛАГІЧНЫХ НАВУК, ЭКОЛАГ: "Кумулятыўны эфект ствараюць аўтамабілі -- кожны патрошку, але вялікая шчыльнасць аўтаў на адзінку плошчы -- і атрымліваецца, што дзве <b>...</b>