12 сакавіка 2012 года Нацбанк прэзентаваў новую купюру вартасцю 200 тысяч беларускіх рублёў. На купюры намаляваны будынак Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя Масленнікава. Чаму абраны менавіта гэты сімвал, тлумачыць намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Уладзімір Сянько.