Польскі міністр юстыцыі будзе асабіста назіраць за справай Андрэя Жукаўца. Палітык паабяцаў, што польская пракуратура больш не будзе дапамагаць уладам Беларусі ў пераследзе палітычных апанентаў. Распачатая з ініцыятывы беларускага боку крымінальная справа супраць Жукаўца цягнецца ў польскім судзе ўжо больш за 10 гадоў, а бізнесоўцу, які дапамагаў апазіцыі, усцяж пагражае экстрадыцыя ў Беларусь. belsat.eu