Прынцып змены ўлады прадэманстравалі сябры Партыі БНФ, скараціўшы колькасць тэрмінаў старшынёўства. Пры гэтым другі раз кіроўную пасаду заняў Аляксей Янукевіч. Што праўда, праз выбары на безальтэрнатыўнай аснове. Найстарэйшая беларускай апазіцыйная арганізацыя падводзіла сёння вынікі працы апошніх двух гадоў.