Баронячы інтарэсы сваёй дачкі, Аляксандр Круты адначасова ставіў пад сумнеў дакладнасць вынікаў афіцыйнага следства. Аднаго з самых актыўных прадстаўнікоў пацярпелых, які прапанаваў таксама ўвесці калегію прысяжных у гэтай справе, напярэдадні затрымала міліцыя. Раней жа... ІНЭСА КРУТАЯ, ПАЦЯРПЕЛАЯ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "У Вярхоўным Судзе яго ўрэшце дапусцілі да знаёмства са справаю, але далі толькі сем дзён на пяцьсот тамоў. Азнаёміцца ён паспеў толькі з васьмю. Калі б яны былі упэўненыя ў сваіх доказах, яны б далі азнаёміцца цалкам". З праваахоўнаю сістэмаю ў Александра Крутога праблемы ўзнікалі і раней. Некалькі гадоў таму яго абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі. Тады падчас следства Крутому паставілі дыягназ -- шызафрэнія. Цяпер жа яго прымусова накіравалі ў "Навінкі". Адначасова распачалі крымінальную справу -- гэтым разам за абразу галоўнага доктара адной з менскіх лякарняў. ІНЭСА КРУТАЯ, ПАЦЯРПЕЛАЯ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "Дзяржава вельмі хутка адпрацавала -- і вельмі своечасова. Якраз калі пайшлі паказанні, якраз калі ён стаў найбольш "нязручны" ў судзе". Што ж да самой справы, якая разглядаецца ў Доме правасуддзя, неаспрэчным фактам застаецца толькі прызнанне Канавалава ў здзяйсненні тэракту. Рэшта выклікае безліч пытанняў. Адвакаты нібыта гуляюць на баку следства, кажуць праваабаронцы. Дзівяць і паводзіны галоўнага абвінавачанага. СВЯТЛАНА, ПАЦЯРПЕЛАЯ АД ТЭРАКТУ 11 КРАСАВІКА: "Чалавек, які гэта здзейсніў, мае выказваць нейкую агрэсію... А <b>...</b>