Якую цану трэба плаціць, калі ты не такі, як усе? Што «талерантныя» беларусы не ў стане вытрываць? Ці вярнулася рэпрэсіўная псіхіятрыі часоў СССР, і што азначае апынуцца ў псіхіятрычным шпіталі закрытага тыпу? Фільм прысвечаны мастаку-авангардысту Віталю Калгіну, вядомаму пад псеўданімам Бісмарк. 19 кастрычніка 2011 г. на рашэнне суда Віталя з дыягназам шызафрэніі перавялі з псіхіятрычнага шпіталю «Навінкі» ў псіхіятрычны шпіталь закрытага тыпу «Гайцюнішкі». Гэты дыягназ дастаўся яму яшчэ ад савецкай эпохі -- на падставе аналізу творчасці мастака. Аўтар фільму Алесь Матафонаў -- стваральнік такіх дакументальных праектаў, як «Лабірынты», «Скарбніца Меншчыны», «Адкрыты архіў», «Цені і словы» для тэлеканалу «Лад». «Дыягназ: Бісмарк», 14.03, 21:25