Герой сёмай часткі дакументальнага чэшска-беларускага праекту «Беларусь -- адзін верш» -- паэт і літаратуразнаўца Віктар Жыбуль. Удзельнічаў у шматлікіх літаратурна-музычных праектах, мастацкіх акцыях, перформансах творчага руху «Бум-Бам-Літ». Вершы Віктара Жыбуля перакладзеныя на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую і чэшскую мовы. «Беларусь -- адзін верш», 14 сакавіка, 20:50.