Камерцыйныя банкі прапаноўваюць беларусам уклады пад 50 % і нават вышэй, што выклікала сур'ёзны прыток сродкаў ад насельніцтва. Эканаміст Леанід Злотнікаў папярэджвае: у любы момант сітуацыя можа стаць цалкам супрацьлеглай. Адток грошаў з банкаў і масавая скупка валюты могуць прывесці да чарговага крызісу. „У такой сітуацыі, у якой апынулася краіна, вельмі лёгка „сарвацца" ў інфляцыю і тады яна будзе прыкладна такая ж, як і летась" - мяркуе эксперт.