«Еўрапейскі бізнес у Беларусі прадстаўлены не вельмі маштабна, -- кажа эканаміст Аляксандр Сінкевіч. -- А вось Беларусь з Еўропаю вядзе вельмі маштабны вонкавы гандаль. Летась Еўразвяз выйшаў на першае месца ў спісе знешнегандлёвых партнёраў краіны -- амаль 40 % вонкавага экспарту Беларусі. Нават Расея трапіла на другое месца».