Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ідэйных разыходжанняў няма

Кіраўніцтва Аб'яднанай грамадзянскай партыі заяўляе, што з павагаю ставіцца да рашэння пакінуць партыйныя шэрагі, якое прыняў Яраслаў Раманчук. Аднак апошняе слова скажа Палітычная рада арганізацыі -- зазначаюць лідары АГП. ЛЕЎ МАРГОЛІН, НАМЕСНІК СТАРШЫНІ АГП: "Мы ўсё ж такі разлічваем, што ён застанецца чальцом партыі. Бо ў нас з ім няма ніякіх ідэйных разыходжанняў. Мы прытрымліваемся тых жа самых ліберальна-кансерватыўных поглядаў". Яраслаў Раманчук зазнаў рэзкую крытыку не толькі з боку сваіх паплечнікаў пасля гучнай заявы, зробленай на наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў. Былы кандыдат на прэзідэнта публічна абвінаваціў у брутальнай развязцы пратэстаў на плошчы Незалежнасці апазіцыйных палітыкаў, якія ў той момант збітыя сядзелі ў следчым ізалятары КДБ. Свой учынак вядомы эканаміст пазней апраўдваў ціскам і шантажам з боку беларускіх спецслужбаў. Неўзабаве Раманчука вызвалілі з пасады намесніка старшыні партыі. Алесь Залеўскі, "Аб'ектыў"
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]