Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Вяртанне ў жыццё

Гісторыю кахання Надзеі ды Алеся можна смела назваць экстрэмальнаю. Вырашыўшы пабрацца шлюбам сёлета ўзімку, маладзёны не ведалі, якія выпрабаванні іх чакаюць. Заяву ў ЗАГС яны падалі 6 студзеня -- праз некалькі дзён пасля таго, як, пакараныя арыштамі за ўдзел у паслявыбарчым пратэсце, выйшлі на волю. Распісаліся 22 студзеня, а менш як праз тыдзень Алеся зноў пасадзілі -- у СІЗА КДБ паводле абвінавачання ва ўдзеле ў снежаньскіх закалотах. Пазней быў суд і вырак -- 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Разам яны зноў з 1 верасня -- Алесь быў адным з тых палітвязняў, каго памілаваў прэзідэнт. Цяпер хлопец спрабуе вярнуцца да нармальнага жыцця. АЛЕСЬ КІРКЕВІЧ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ: "Я разлічваю на сферу журналістыкі, літаратурную сферу, сферу пісання. Тое, чым я трошкі ўмею займацца. У плане вучобы хацелася б атрымаць вышэйшую адукацыю, якой я не змог атрымаць у Горадні ў дзяржаўным універсітэце. Хутчэй за ўсё гэта будзе нейкі еўрапейскі ўніверсітэт або ЕГУ". Натуральна, ва ўсіх пачынаннях Алеся стараецца падтрымліваць жонка. Надзея кажа, што выпрабаванні апошняга года моцна змянілі мужа, а ў пэўных момантах нават зрабілі яго мацнейшым. НАДЗЕЯ КРАПІВІНА, ЖОНКА АЛЕСЯ КІРКЕВІЧА: "Ён зрабіўся больш упэўнены ў тым, што ён робіць і што мусіць рабіць. З'явіліся нейкія новыя ідэі або плыні, у якіх ён хоча рэалізоўваць свае ідэі ды бачанне таго, што цяпер трэба рабіць для Беларусі". Што праўда, цяпер ажыццяўляць ідэі Алесю не так проста. Пасля вызвалення яго паставілі на ўлік у мясцовым <b>...</b>
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]