Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Удалы «Дэбют»

Сталі вядомыя імёны сёлетніх лаўрэатаў недзяржаўнай літаратурнай прэміі "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, заснаванай Беларускім ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Творцаў ацэньвалі ў трох намінацыях: "Паэзія", "Проза" і "Пераклады". Якія ж творы вылучыла журы? Тэксты Максіма Багдановіча не толькі спявалі, але і чыталі знакамітыя сучасныя паэты ды пісьменнікі. Згадвалі яго і як сімвал маладосці ў беларускай літаратуры. Лаўрэаты ж радавалі прысутных сваімі тэкстамі, а таксама аўтарскім выкананнем -- часам вельмі яскравым. Узнагароду за найлепшы пераклад атрымаў калектыў часопісу "ПрайдзіСвет" за кнігу "Маска чырвонае смерці" Эдгара Элана По. Прэмія ў намінацыі "Паэзія" адправіцца ажно ў Цюрых да Антона Францішка Брыля за кнігу "Не ўпаў жолуд". Пераможцам сярод празаікаў стаўся Віктар Марціновіч з кнігаю "Сцюдзёны вырай". Кожны з лаўрэатаў атрымаў прэмію памерам 2000 долараў. Заахвочвальная прэмія 500 долараў дасталася і намінантам. Фундатарам выступіў расейскі мецэнат Павел Бераговіч, які вырашыў развіваць беларускую літаратуру.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]