Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

18-ты дзень канстытуцыі

Сёння -- Дзень Канстытуцыі. Асноўны закон незалежнай Беларусі быў прыняты 15сакавіка 1994 г. Тады ж нашая краіна і сталася прэзідэнцкаю рэспублікаю. Праз два гады, з ініцыятывы першага і дагэтуль адзінага кіраўніка дзяржавы, Канстытуцыю змянілі, а яе асноўныя палажэнні пачалі рэгулярна парушаць. Цяпер жа, на 18-ю гадавіну яе прыняцця, улады падрыхтавалі грамадзянам цэлы стос антыканстытуцыйных падарункаў. Арт. 30 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: грамадзяне маюць права свабодна перасоўвацца па краіне, а таксама свабодна пакідаць яе і вяртацца назад. На практыцы ж другі тыдзень бачым зусім іншую карціну. Спіс тых, каго заварочваюць на мяжы, пашыраецца штодня. Ён пачаўся з апазіцыйных палітыкаў, цяпер жа там праваабаронцы і журналісты.
вконтакте мой мир facebook twitter livejournal
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]