Бязлітаснае рашэнне ўладаў, палітычная гульня з Захадам -- ці спроба прыхаваць праўду пра тэракт? Аляксандр Лукашэнка не памілаваў прысуджаных да расстрэлу Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава. Адмыслоўцы адзначаюць, што смяротны вырак для асуджаных за выбух у менскім метро можа быць выкананы ўжо ў хуткім часе. Змаганне за сынава жыццё працягвалася некалькі месяцаў. Гэтак, у снежні роспач прывяла Любоў Кавалёву да дзвярэй Адміністрацыі прэзідэнта з просьбаю аб памілаванні. Ні ад прэзідэнта, ні ад Камісіі памілавання жанчына адказу не пачула. Як і іншыя, пра ўсё даведалася з дзяржаўнага тэлебачання: "Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынятае рашэнне аб неўжыванні памілавання ў дачыненні асуджаных Вярхоўным Судом на смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва". А таму надзеі з кожнаю хвілінаю ўсё менш.